У Мінску ўсё часцей гучыць адно і тое ж пытанне: ці не пачынае горад губляць свае зялёныя зоны? Апошнія гісторыі з розных раёнаў толькі падліваюць алею ў агонь.
Чытайце таксама: «На месцы лесу — жылы комплекс». Беларусы абураюцца вырубкай дрэў у Калодзішчах і стварылі петыцыю
Спілавалі бярозы ў двары — і ніхто не ведаў чаму
У мікрараёне Уручча, на вуліцы Гарадзецкай, жыхарка паказала ў Threads, як у яе двары спілавалі некалькі высокіх бяроз — па яе словах, дрэвы былі здаровыя і дасягалі вышыні чатырох паверхаў. Сітуацыя здзівіла не толькі саміх жыхароў, але і тых, хто назіраў за гісторыяй у сацсетках.
Калі жанчына паспрабавала высветліць прычыны, яна сутыкнулася з класічнай праблемай: ні адна са службаў не змагла адразу даць адказ. Паводле яе слоў, ні служба «115», ні ЖЭУ, ні прадстаўнікі ЖКГ не валодалі інфармацыяй. Пазней ёй паведамілі, што пад дрэвамі могуць знаходзіцца камунікацыі і да іх патрэбны доступ.
@365bel В самом зеленом районе Минска срезали красивые здоровые березы. Жительница дома на улице Городецкой в Уручье показала, как коммунальники спилили здоровые березы в ее зеленом дворе. Она отметила, что деревья были высотой в четыре этажа. Когда беларуска начала обращаться в профильные службы, последовала традиционная игра в «незнайку». «115 бел не в курсе, ЖЭУ 4 Первомайского не в курсе, мастер ЖКХ не в курсе», — написала она. Позже ей перезвонили из двух инстанций и ответили, что под березами якобы находятся трубы и к ним нужен доступ. «Будет обидно, если трубы будут расположены под брусчаткой», — добавляет она. #минск #минсксити #минсксейчас #уручье #новостиминска ♬ original sound — 365bel
Рэакцыя людзей: «Гэта ўжо тэндэнцыя»
Аднак такое тлумачэнне задаволіла не ўсіх. У каментарах беларусы масава выказалі незадаволенасць:
- «Гэта ўжо тэндэнцыя — дрэвы прасцей спілаваць, чым захаваць».
- «Вырубіць — не пасадзіць».
- «Нічога не дапаможа, так усюды».
Некаторыя адзначаюць, што падобныя выпадкі адбываюцца не ўпершыню: людзі распавядаюць пра спілаваныя дубы, івы і іншыя дрэвы ў сваіх дварах, нават калі яны не былі ў крытычным стане.
Вырубка вакол Мінска: канфлікт з забудовай
Падобныя сітуацыі адбываюцца не толькі ў межах самога горада, але і вакол Мінска. У аграгарадку Калодзішчы плануецца будаўніцтва буйнога жылога комплексу «Зялёны бор». Праект прадугледжвае маштабную забудову побач з лесам, і падрыхтоўчыя работы ўжо выклікалі крытычную рэакцыю мясцовых жыхароў.

У сацыяльных сетках з’яўляюцца відэа з высечанымі ўчасткамі лесу, а карыстальнікі задаюцца пытаннем, чаму для новага жылля выбіраюць менавіта зялёныя зоны, а не пустыя тэрыторыі. Частка жыхароў ужо падпісвае петыцыю з патрабаваннем перагледзець праект і захаваць лес.

Горад расце — зялёныя зоны знікаюць?
Такія гісторыі паступова складаюцца ў агульную карціну: з аднаго боку, праз забудову новых раёнаў горад развіваецца, у тым ліку праз стварэнне новага жылля, з іншага боку — людзі баяцца страціць тое, што доўгія гады лічылася галоўнай перавагай Мінска — ягоныя «лёгкія».

Пры гэтым праблема не абмяжоўваецца толькі дворамі ці прыгарадамі. Жыхары сталіцы таксама выказваюць занепакоенасць сітуацыяй у парку Мядзьвежына, дзе вырубка дрэваў выклікае трывогу за будучыню гэтай зялёнай зоны.
Чытайце таксама: «Выйшла пагуляць, а парку ўжо амаль няма»: у парку «Мядзвежына» заўважылі вырубку дрэваў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: