Праваабаронцы Берасцейскай «Вясны» заявілі пра масавыя парушэнні беларускага заканадаўства з боку партыі «Белая Русь». Паводле іх даследавання, толькі ў Берасцейскай вобласці з 2025 года зафіксавана не менш за 59 выпадкаў правядзення партыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі, хоць гэта прама забаронена Кодэксам аб адукацыі.
Чытайце таксама: Кринж дня: в Бресте чиновники почти перебили рекорд БРСМ по количеству госфлагов на квадратный метр
Паводле пункта 3 артыкула 2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, ва ўстановах адукацыі не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый. Аднак, як адзначаюць праваабаронцы, партыйныя мерапрыемствы рэгулярна адбываюцца ў школах, ліцэях, каледжах і ўніверсітэтах.
Колькасць такіх выпадкаў расце
Паводле падлікаў Берасцейскай «Вясны», у 2025 годзе было зафіксавана 31 падобнае парушэнне. За няпоўны 2026 год — ужо мінімум 28.
Усе выяўленыя выпадкі адбываліся непасрэдна ў будынках навучальных устаноў.

Часцей за ўсё гаворка ішла пра ўрачыстае ўручэнне партыйных білетаў супрацоўнікам або студэнтам. Акрамя гэтага, прадстаўнікі «Белай Русі» праводзілі ў школах і каледжах агітацыйныя сустрэчы, а таксама арганізоўвалі партыйныя канферэнцыі, на якіх выбіралі кіраўніцтва мясцовых структур і дэлегатаў на іншыя партыйныя форумы.
Праваабаронцы сабралі ўсе вядомыя выпадкі ў асобную табліцу. З яе вынікае, што дзейнасць партыі закранула практычна ўсе ўзроўні адукацыі — ад сярэдніх школ да прафесійных каледжаў і ўніверсітэтаў.
Традыцыя пачалася яшчэ ў 2023 годзе
Як адзначае Берасцейская «Вясна», выкарыстанне навучальных устаноў для партыйнай дзейнасці стала для «Белай Русі» ўжо звычайнай практыкай.
Так, яшчэ ў ліпені 2023 года рашэнне аб стварэнні абласной арганізацыі партыі прымалася ў сценах Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Сёння адзін клік ці падабайка могуць каштаваць занадта дорага. Гісторыя вашага браўзэра не павінна быць падставай для пераследу. BGlobal VPN. цалкам шыфруе ваш трафік. Заставайцеся ў бяспецы.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Падобныя выпадкі ўжо былі і ў Магілёўскай вобласці
Праблема не абмяжоўваецца толькі Берасцейшчынай. Раней пра падобныя выпадкі паведамляла і BGmedia.
Так, у кастрычніку 2025 года ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы прайшоў «Дзень з Белай Руссю». Спачатку навучэнцаў прыцягнулі да дзяржаўных акцый і работ па добраўпарадкаванні, а пасля гэтага каля 50 студэнтаў атрымалі членскія білеты арганізацыі.

Праваабаронцы з MAYDAY звярталі увагу, што білеты ўручала не кіраўніцтва партыі, а намесніца галоўнага бухгалтара каледжа. Пры гэтым многія студэнты ўжо былі членамі БРСМ, але ім так і не патлумачылі, навошта патрэбна яшчэ адна праўладная арганізацыя. Паводле сведчанняў праваабаронцаў, навучэнцам проста паведамілі, што «ўступіць трэба».
Яшчэ адзін падобны выпадак адбыўся ў лютым 2026 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве. Членскія білеты «Белай Русі» ўручалі проста ва ўніверсітэцкай аўдыторыі. У цырымоніі ўдзельнічаў рэктар Максім Кіркор, які адначасова займае кіруючую пасаду ў раённай структуры партыі.

Ва ўсіх гэтых выпадках, як адзначала BGmedia, студэнтам не тлумачылі ні мэты ўступлення ў «Белую Русь», ні таго, чым гэтая арганізацыя адрозніваецца ад БРСМ, членамі якога многія ўжо былі.
Чытайце таксама: У Мазыры ўрачыста адкрылі дзіцячыя арэлі. На праект спатрэбіліся дэпутаты, партыя і некалькі арганізацый
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: