Беларуска, што набыла ёгурт ад вядомай беларускай маркі, паскардзілася на ягоную якасць. Жанчына заўважыла ў ім прыкметы псавання. Відэа са скаргай яна размясціла ў сваім TikTok-акаўнце.
Чытайце таксама: «Хлеб з начыннем»: У мінскім «Еўраопце» заўважылі прусакоў
Ёгурт, які набыла жанчына, называецца «Detox». Падобна, ў Беларусі пачалі прадаваць унікальны прадукт. Нават найвядомейшыя сусветныя вытворцы дагэтуль не вынайшлі такіх тэхналогій. А адказ просты: жанчына купіла ёгурт — знайшла ў ім цвіль. Вядома, такі ёгурт можна толькі выкінуць. Ну чым не сапраўдны, 100% гарантаваны дэтокс?

«Адкрываем ёгурт ад “Бабушкінай крынкі”, і атрымоўваем у падарунак цвіль. З надыходзячым Новым годам», — жартуе аўтарка відэа.
Як вынікае з роліка, тэрмін прыдатнасці прадукта быў да 30.12.2025 у закрытай упакоўцы. Жанчына адкрыла прадукт задоўга да яе сканчэння — 17.12.2025.
@shorecn В йогурте плесень #бабушкинакрынка #Detoxйогурт #йогурт ♬ оригинальный звук — Надежда Нестерова
У чым можа быць праблема?
На меркаванне карыстальнікаў у TikTok, праблемы з цвіллю могуць мець некалькі прычынаў:
- Дрэннае захоўванне прадукцыі ў самой краме
Як пішуць у каментарах, падобныя скаргі на прадукцыю ўзнікаюць даволі рэдка. І калі тэрмін прыдатнасці ў парадку, то праблема, хутчэй за ўсё, ва ўмовах захоўвання ў краме (а дакладней — у іх адсутнасці).
- «Да крамы пытанне, а не да завода. Ён зроблены ў лістападзе. Калі б ён такі прыехаў з завода, то цвіль распаўзлася б на ўвесь слоік. Парушылі герметычнасць. Хутчэй за ўсё прадукт сапсаваўся ў краме».
- «У крамах усё захоўваецца як патрапілася!! Трэба трымаць у халадзільніку, а яны напэўна трымаюць проста на вітрыне!!! Бывае, што хлеб зацвіў, але гэта ж не значыць, што яго такім прывезлі!».
- Дрэнная ўпакоўка самой прадукцыі
Сустрэліся меркаванні, што ўпакоўку ёгурта маглі пашкодзіць на самім прадпрыемстве, ці ў ходзе перавозак. Аднак аўтарка відэа запэўнівае, што звонку яна выглядала герметычнай.
- «Завод па вытворчасці малочнай прадукцыі невінаваты, хутчэй за ўсё гэта няправільныя ўмовы транспарціроўкі/захоўвання ў магазіне».
- «Парушэнне ўмоў захоўвання. Магчыма негерметычнае пакаванне. Праблема лёгка вырашаецца. Адносьце ў краму, вяртаеце грошы. Завод прымае таму ёгурт па браку».
Некаторыя беларусы наогул пажартавалі з сітуацыі: маўляў, ёгурт цалкам апраўдаў сваю назву. І біфідабактэрыі ёсць, так і высокародная цвіль з функцыяй дэтаксу.
- «Таму што ён натуральны».
- «Ну гэта ж дэтакс».
- «Гэта жывыя бактэрыі».
- «Упс, пасля такога ёгурта будзе вельмі добры детакс, а постаць стане худзенькай да Новага года без фітнесу».
Чытайце таксама: Акцыя «1+1» за гнілыя апельсіны: сітуацыя ў «Светлафоры» Мінска
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: