школьники в военной форме

«Для патрыятызму»: у Горках школьнікі выканалі ваенную песню, але беларусы не зразумелі навошта

06.02.2026 17:58 Ваенны выступ школьнікаў у Горках. Скрыншот з відэа ў Threads, акаўнт сярэдняй школы №1. Источник фото

У Threads акаўнт сярэдняй школы №1 г. Горкі апублікаваў відэа, на якім вучні 9 класа спяваюць ваенную песню. Ролік выклікаў бурную рэакцыю ў беларусаў.
Читайте BGmedia в:

У Threads у акаўнце сярэдняй школы №1 г. Горкі выклалі ролік, на якім школьнікі спяваюць «ваенна-патрыятычную песню». Гэта выклікала шквал крытыкі ад саміх беларусаў.

Чытайце таксама: «Паўночнай Карэяй папахвае»: У аршанскім каледжы з помпай адкрылі «ваенна-патрыятычны клуб»

На відэа, якім падзялілася ў акаўнце школы, вучні 9 класа стаяць на сцэне ў ваеннай форме і спяваюць песню «Дорожка фронтовая». У апісанні да роліка дадалі, што такім чынам хлопцы «перадалі атмасферу ваенных гадоў і пачуццё патрыятызму».

У хуткім часе ролік пабачыла вялікая колькасць людзей. Яны не зразумелі сэнсу ў гэтым відэа і пакінулі шмат крытычных каментароў. Праз суткі відэа было выдалена з сацсеткі.

скриншот публикации
Скрыншот паста з Threads, які выдалілі праз суткі.

«Такога не было нават у СССР»: што беларусам не спадабалася ў відэа

У каментарах пад ролікам з’явілася шмат каментароў, у якіх людзі крытыкуюць ідэю ваеннай прапаганды. Многія выказалі думку, што рамантызацыя «ваеннай атмасферы» не рэлевантная, калі ў суседняй Украіне працягваецца сапраўдная вайна, а праз Беларусь лётаюць расейскія і іранскія дроны.

  • «У мяне гэта выклікала пачуццё гішпанскага сораму».
  • «Я заспела гадзіна палітінфармацыі яшчэ пры СССР. Але такога ідыятызму і прамыцця мазгоў нават тады не было».
  • «Абрыдлі вы са сваёй вайной. Вучыце дзяцей міру».
  • «Ваенных гадоў гэта якіх? Вайна ідзе ў суседняй краіне з 2022 года, а калі зусім шчыра, то з 2014. Ракеты і шахеды ляцяць праз Беларусь і падаюць на голавы людзям. Паглядзіце фота і відэа з Украіны. Атмасфера там трошку іншая».
  • «Па тварах хлопцаў відаць, што яны могуць быць у закладніках. Хлапцы, дайце ведаць: мірганіце вокам у наступным роліку».
  • «Навошта гэта дзецям?», — задаліся пытаннем карыстальнікі.

BGmedia распавядала, што эксперты па адукацыі раней звярталі ўвагу на рост ролі сілавых структур у адукацыйнай прасторы і ўзмацненне мілітарызацыі працы з моладдзю, у тым ліку ў грамадскіх навучальных установах. Такое адбываецца як у школах, так і ў дзіцячых садках.

Чытайце таксама: «Пра які генацыд ідзе гаворка?»: беларусы задалі нязручныя пытанні адміністрацыі Карэліцкай школы

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: