затопленный подъезд после ливня

Без гумовых ботаў не зайсці: у цэнтры Гродна пасля ліўню затапіла пад’езд, жыхарка скардзіцца на даўнюю праблему

28.07.2026 16:40 Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

Пасля ліўню 27 ліпеня ў Гродне затапіла пад'езд дома на вуліцы Калючынскай. Жыхарка сцвярджае, што яе звароты ў 115 не дапамаглі.
Читайте BGmedia в:

Жыхарка Гродна апублікавала ў TikTok відэа, у якім паказала наступствы моцнага ліўню, што прайшоў у горадзе 27 ліпеня. Паводле яе слоў, пасля залевы ў доме на вуліцы Калючынскай, які знаходзіцца ў самым цэнтры Гродна, затапіла пад’езд настолькі, што трапіць у кватэру было амаль немагчыма.

Чытайце таксама: «Без такси не пройти». Гомельчанка показала в Threads дорогу, которая после дождя превращается в болото

На відэа відаць, што пад’езд аказаўся пад вадой, а ногі жанчыны ў шлёпанцах літаральна танулі ў вадзе. Паводле яе слоў, каля дома няма ліўневай сістэмы, таму падчас кожнага моцнага дажджу вада збіраецца ля будынка і трапляе ўнутр.

Як вынікае з інфармацыі раённых медыя, наступствы ліўня былі асабліва адчувальныя на вуліцах Калючынскай і Кірава.

«Топіць пад’езд і маю кватэру»

Жанчына распавяла, што арандуе дзяржаўную кватэру і неаднаразова звярталася ў ЖЭС праз пастаянныя падтапленні.

«Сёння ў нас быў моцны лівень. Горад вельмі затапіла, я ўсё разумею. Але я неаднаразова звярталася ў ЖЭС, бо нас пастаянна топіць. Топіць пад’езд, топіць маю кватэру. Я нават не магу прайсці дадому», — кажа яна.

@eponaagro #обращение #Гродно Уже сил нет!!! Еще есть очень много видео как топит наш дом! #потоп #глобальныерекомендации #арендноежилье ♬ оригинальный звук — eponaagro

Паводле яе слоў, пад кватэрай знаходзіцца цеплавы вузел, куды сцякае ўся вада.

«Усё цячэ ў цеплавы вузел, а потым гэтая сырасць падымаецца ў маю кватэру», — сцвярджае гродзенка.

Чакала больш за гадзіну

Жанчына распавяла, што пасля ліўню супрацоўнікі ЖЭС усё ж прыехалі, аднак у дом яна змагла трапіць толькі прыкладна праз гадзіну.

Пры гэтым, паводле яе ацэнкі, прыбраць ваду заняло ў работнікаў літаральна некалькі хвілін. Яна таксама сцвярджае, што супрацоўнікі ЖЭС прасілі яе не здымаць відэа і не надаваць сітуацыі агалоску.

затопленный подъезд после ливня
Як затапіла пад’езд у Гродне на вуліцы Калючынскай. Скрыншот з відэа ў TikTok

Гродзенка адзначае, што праблема існуе ўжо даўно. Паводле яе словаў у каментарах, яна неаднаразова пакідала звароты праз службу 115.бел, аднак гэта не дапамагло вырашыць сітуацыю.

На яе думку, без добраўпарадкавання тэрыторыі і ўладкавання ліўневай каналізацыі пад’езд будзе затапляць пасля кожнага моцнага дажджу.

У камунальных службах горада пакуль ніяк не пракаментавалі сітуацыю.

Чытайце таксама: «Магу і сам прапаўзці па гэтым г**не». Жыхар Бабруйска паказаў затоплены падвал пасля месяца безвыніковых скаргаў

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: