фрукт помело ценник в российских рублях

У «Гіпа» з’явіліся цэннікі ў расейскіх рублях: сетка патлумачыла, што здарылася

05.12.2025 13:29 Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

У мінскім «Гіпа» пакупнікі раптам убачылі цэннікі ў расейскіх рублях. У краме патлумачылі, што насамрэч адбылося.
Читайте BGmedia в:

У вядомай сетцы мінскіх гіпермаркетаў «Гіпа» пакупнікі заўважылі таварныя цэннікі, надрукаваныя ў расейскіх рублях. На незвычайную сітуацыю першым звярнуў увагу беларускі комік Яўген Буракевіч, які апублікаваў відэа ў TikTok, але пазней выдаліў ролік.

Чытайце таксама: У вядомай сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях

У ім беларус пажартваў наконт сітуацыі: «Купіў памела, узважыў — і не зразумеў, у якіх гэта рублях мне выдала цэннік…», паказваючы квіток з абазначэннем валюты RUB.

@365bel На большое количество шкурки в курице «Дзержинка» пожаловалась беларуска. Девушка показала в ролике, что в куриных бёдрах от «Дзержинки» очень много кожи на костях. «К мякоти бедра тут добавляется вот такая вот матня», — отмечает авторка видео. Дальше на видео Анна аккуратно срезала лишнюю кожу и положила её на контрольные весы. Прибор показал 100 граммов. При этом женщина добавила: «Никто у нас в семье такое г**нище с перьями не любит». В комментариях под видео беларуску поддержали многие. Некоторые отметили, что фирма «Дзержинка», помимо избыточной кожи в мясе, известна и другими проблемами. #беларусь #минск #брест #могилев #новостибеларуси ♬ original sound — 365bel

Самі беларусы адрэагавалі на сітуацыю па-рознаму: адныя абурыліся і пыталіся, як такое ўвогуле магло адбыцца, іншыя ж успрынялі сітуацыю з гумарам.

Навіна хутка разышлася па СМІ, але сапраўдныя прычыны інцыдэнту былі невядомыя да каментара самой сеткі.

Што сказалі ў «Гіпа»

У гандлёвай сетцы пацвердзілі, што такая сітуацыя сапраўды адбылася, і патлумачылі, што справа — у тэхнічным збоі:

«Адбыўся збой старой версіі вагаў Mertech у гандлёвай зале. Пасля гэтага было абноўлена праграмнае забеспячэнне. Збой прывёў да таго, што этыкетка вярнулася да заводскай версіі — з указаннем валюты ў расейскіх рублях, хоць цэны былі нашымі, актуальнымі для крамы».

У кампаніі дадалі, што пасля выяўлення праблемы была створана і загружана новая версія шаблону цэнніка з правільным абазначэннем — у беларускіх рублях.

Чытайце таксама: МАРТ снова изменил стандарты размера картошки. Узнали, о каких параметрах речь

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: