У гомельскай жаночай папраўчай калоніі ІК-4 скарацілі колькасць дазволеных штомесячных званкоў для асуджаных. Цяпер ім пакідаюць толькі адзін відэазванок і два аўдыязванкі.
Чытайце таксама: У Гомельскай калоніі жанчыны застаюцца без магчымасці нармальных званкоў
Пра гэта адміністрацыя паведаміла на спецыяльным сходзе ўнутры ўстановы, растлумачыўшы рашэнне дэмантажом таксафонаў і новымі правіламі РУП «Белтэлекам».
@365bel Эпоха таксофонов в Беларуси — на закате. Стало известно, когда прекратится их работа. «Белтелеком» официально объявил о прекращении работы таксофонной сети и намерениях демонтировать телефонные будки по всей стране — сейчас их около 600 штук. Остановка работы запланирована уже на 20 января 2026 года, следует из извещения оператора связи. А вот о причинах закрытия не сообщается, наиболее популярной версией является затмение актуальности такого вида связи. Недавно житель Бреста поделился видео, в котором показал один из таких таксофонов. «Когда вы последний раз видели человека на улице, разговаривающего по телефону», — задает вопрос автор. Оказалось, вскоре такую картину на улицах беларуских городов больше нельзя будет увидеть. #беларусь #брест #новостибеларуси #беларусьсвязь #беларусьсейчас ♬ original sound — 365bel
Афіцыйна аператар сувязі спыняе з 20 студзеня 2026 года паслугі «Абаненцкі рахунак», «Карткавы рахунак», тэлефонныя карты і сэрвіс «Беларусь Дырэкт», што фактычна пазбаўляе калоніі звыклай тэлефоннай сувязі. Якасць званкоў у ІК-4 ужо рэзка пагоршылася — сувязь абрываецца амаль адразу.
Пра праблему падрабязна паведамляе MAYDAY team — група праваабаронцаў і журналістаў з Магілёва. Яны атрымалі копіі лістоў ад «Белтэлекама», якія цяпер масава рассылаюцца сваякам асуджаных з паведамленнем пра скасаванне дамоваў. На практыцы гэта азначае, што асуджаныя не могуць аформіць паслугу сувязі на сябе, а родным не дазваляюць падключаць магчымасць тэлефанавання на адрас калоніі.
Пры гэтым ні Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, ні сам «Белтэлекам» не маюць выразнага плану, як забяспечваць сувязь у пенітэнцыярных установах. Новыя тэхналогіі (xPON або DSL) даступныя толькі ў адзінкавых калоніях, што прайшлі рэканструкцыю, у той час як у ПК-4 у Гомелі або ў аддаленых установах сітуацыя застаецца фактычна тупіковай.
Чытайце таксама: У магілёўскай калоніі плануюць зарабляць на зняволеных: турэмнае адзенне можна набыць толькі на месцы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: