разбураны будынак

«Выглядае як карма». У Хойне знеслі будынак з цэглы Пінскага касцёла

09.11.2025 06:30 Разбураны будынак былога сельсавета. Источник фото

У Пінскім раёне знеслі былы будынак сельскага савета. Паводле мясцовых жыхароў, яго пабудавалі з цэглы касцёла XVII стагоддзя і блокаў з нямецкіх дотаў.
Читайте BGmedia в:

Сёння ў вёсцы Хойна Пінскага раёна знеслі стары будынак, у якім раней размяшчаўся сельскі савет і клуб. Паводле інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў, будынак быў узведзены ў сярэдзіне 1950-х гадоў.

Чытайце таксама: У Брэсце былую помпавую вежу не прызналі каштоўнасцю і выставілі на продаж з умовай зносу

Як успамінаюць пажылыя людзі, цэглу для яго будаўніцтва прывезлі з Пінска — з разбуранага касцёла Святога Станіслава, збудаванага яшчэ ў 1648 годзе. Храм лічыўся адным з самых прыгожых на Палессі, але ў 1953 годзе яго ўзарвалі па загаду савецкіх уладаў. Рэшткі цэглы, па словах сведкаў, перавезлі параходам па Прыпяці і выкарысталі ў розных будаўнічых патрэбах, у тым ліку і ў Хойне.

будынак да і пасля разбурэння
Былы будынак сельсавета: да і пасля разбурэння. Фота мясцовых жыхароў

Падмурак і падвальнае памяшканне разбуранага на сёння будынка былі зроблены з бетонных блокаў, што засталіся ад нямецкіх дотаў часоў Першай сусветнай вайны.

костел Святого Станислава в Пинске
Касцёл Святога Станіслава ў Пінску. Фота: pinsk-history.ru

Пасля зносу на месцы будынка засталіся толькі кучы цэглы. Як заўважылі мясцовыя, некаторыя жыхары вёскі ўжо пачалі разбіраць іх на будаўнічы матэрыял.

мужчина уносит кирпичи
Мужчына нясе цэглу. Фота мясцовых жыхароў

Навіна пра знос хутка разышлася па сацыяльных сетках. У каментарыях некаторыя пабачылі ў гэтай падзеі сімвалічны сэнс:

  • «Это ответочка, что ли? Бумеранг из прошлого?»
  • «Выглядае як карма».

Чытайце таксама: У цэнтры Слуцка прадаюць былы кансервавы завод — гістарычную каштоўнасць горада

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: