Адносна чыстыя кантэйнеры для бытавых адходаў і горы смецця вакол іх: парадокс, які ўжо стаў звыклым для жыхароў Касцюковічаў. З аднаго боку, вядома, што цвёрдыя камунальныя адходы рэгулярна вывозяцца на палігон, а кантэйнеры — акуратныя і пустыя. Але побач з імі пастаянна вырастаюць сапраўдныя «смеццевыя астравы». Адкуль яны бяруцца — пытанне, на якое пакуль няма адназначнага адказу.
Чытайце таксама: «Не будут люди возить мусор за 20 км»: почему жители Ивановского района выбирают лес вместо свалки
Стыхійныя звалкі — праблема, якая не знікае
Тэма з’яўлення несанкцыянаваных звалак каля кантэйнерных пляцовак уздымаецца на старонках раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» не ўпершыню. Аднак праблема застаецца нявырашанай.
Засмечанасць можна назіраць і на цэнтральнай вуліцы Ленінскай, і каля сярэдняй школы № 2, і ў іншых частках горада. Нягледзячы на пастаянную працу па навядзенні парадку, стыхійныя звалкі з’яўляюцца зноў.

Так, побач з пляцоўкай для збору камунальных адходаў на перасячэнні вуліц Пушкінскай і Першамайскай, літаральна за агароджай сярэдняй школы № 2, утварылася сапраўдная звалка: тут можна пабачыць і прывезенае лісце, і галіны дрэў, і будаўнічы смеццевы матэрыял, і апілкі, і нават аўтамабільны бампер. Пры гэтым самі кантэйнеры чыстыя — смецце з іх рэгулярна вывозяць супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Што кажуць улады
Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва і ЖКГ, Аляксандр Сідарэнка, патлумачыў, што робіцца прычынай з’яўлення звалак.
– Нашыя грамадзяне безадказна ставяцца да пытанняў добраўпарадкавання. Кантэйнеры чыстыя, бо смецце адтуль вывозяць двойчы на тыдзень. Але вакол іх — сапраўдны хаос. Нагадваем, што раслінныя адходы трэба захоўваць на прысядзібным участку ў кампостных ямах. Пакуль асобы, якія ствараюць несанкцыянаваныя звалкі, не вызначаныя. Але ўжо разглядаецца пытанне аб усталяванні відэаназірання на гэтай пляцоўцы, каб вылічыць нядобрасумленных гаспадароў і пакараць іх рублём, бо словы, відавочна, не дапамагаюць. Дырэктару Касцюковіцкага жыллёва-камунгаса Прэснакову даручана да канца тыдня прыбраць звалку, а на наступным тыдні ўсталяваць камеры.
Спадзевы на штрафы
«Пакуль не зменіцца мысленне людзей і не ўзрасце экалагічная культура, праблема несанкцыянаваных звалак, відавочна, застанецца. Магчыма, толькі штрафы прымусяць некаторых гаспадароў адказней ставіцца да сваіх абавязкаў, — адзначае чыноўнік. — Ёсць надзея, што пасля ўсталявання камераў і пакарання некалькіх парушальнікаў праблема хаця б на гэтым участку будзе вырашана».
Чытайце таксама: Куды зніклі клумбы ў Белаазёрску? Адказ ЖКГ не зняў пытанняў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: