Жыхарка вёскі Кірэлі, што месціца ў Шчучынскім раёне, паскардзілася на стан дарогі. Па яе словах, яе папярэдне разбілі цяжкай тэхнікай.
Чытайце таксама: У Дуброўне прызналі праблемы з ЖКГ: спасылаюцца на дэфіцыт кадраў і зношаную тэхніку
Жанчына, што жыве ў вёсцы, падзялілася відэа ў TikTok, у якім паказала, як цяпер выглядае вуліца. На вуліцы Вялікае Мажэйкава ў Кірэлях уся дарога ўтварылася ў суцэльны бруд. Як кажа аўтарка відэа, яе немагчыма ні прайсці ні праехаць.
«Паглядзіце, што робіцца ў Беларусі, калі ўлады бяздзейнічаюць. Мы звярталіся ў адпаведныя органы, абяцаюць (рамонт — рэд. BGmedia), але так і нічога не зрабілі», — адзначае жанчына.
@._1.elena1._ #гродно #щучин #дорога #деревня #ремонт ♬ оригинальный звук — ._1.elena1._
Як адрэгавалі беларускія карыстальнікі
У каментарах пад відэа многія людзі падтрымалі жыхарку Кірэляў. Некаторыя параілі ёй звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, як аблвыканкам, бо часта здараецца, што зваротаў да камунальных службаў, ці мясцовых уладаў, бывае недастаткова.

Іншыя людзі звярнулі ўвагу, што сітуацыя з дарогамі ў Беларусі моцна пагоршылася. Хтосьці заўважыў, што гэта змянілася, як толькі спынілася фінансаванне з боку структураў ЕС:
- Дагэтуль у маленькай Беларусі не зрабілі дарог, гэта як? Не трэба асфальт, можна і гравіем засыпаць».
- «Апошнія некалькі гадоў перад вайной у суседзяў, будаўніцтва новых дарог мясцовага прызначэння паміж вёскамі фінансаваў ЕС, а з-за санкцый усё спынілася».
- «Гэта адлюстроўвае сітуацыю эканамічнага стану і кіраўніцтва краінай нязменныя 30 год».
Хтосьці з каментатараў пажартаваў наконт якасці добраўпарадкавання вясковых дарог у краіне:
- «Ішоў 32-гі год “крэпкай хазяйственасці”».
- «А па тэлевізары пакажуць?», — іранізуюць беларусы.
- «Улады не для таго, каб дзейнічаць. А для таго, каб бабло рубіць!».
Чытайце таксама: Дарога тоне ў брудзе: вёска пад Оршай змагаецца з бездарожжам, а ўлады робяць выгляд, што праблемы няма
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: