Пасля завяршэння маштабнай рэканструкцыі на праспекце Міра ў Магілёве ўчастак тратуара працягласцю каля 100 метраў у бок гандлёвых цэнтраў «Калужскi» і SkyMall застаўся некранутым, у той час як увесь астатні тратуар да і пасля гэтага адрэзка быў выкладзены пліткай.
Чытайце таксама: У цэнтры Магілёва прыбралі стаянку і зрабілі новую плошчу. Жыхары спрачаюцца, ці патрэбна яна гораду
Старое пакрыццё чамусьці не дэмантавалі, і ў выніку плітку тут так і не паклалі
«Гэты кавалак стаіць без пліткавага пакрыцця. Гэта што? Нібыта асфальт ляжыць? Зараз гэты напрамак стаў запатрабаваным як у пешаходаў, так і ў веласіпедыстаў», — расказала «МагілёўАнлайн» мясцовая жыхарка Вольга Шчарбакова.
Паводле яе слоў, старое пакрыццё ў гэтым месцы падчас работ чамусьці не дэмантавалі, і ў выніку плітку тут так і не паклалі. Цяпер пешаходы вымушаныя хадзіць па грунце і рэштках асфальту.

«Я вельмі люблю свой горад. Радуюся ўсім зменам, якія адбываюцца. Але крыўдна, што робіцца маштабная справа, а з’яўляюцца недаробкі, якія, як лыжка дзёгцю ў бочцы мёду, псуюць уражанне», — прызнаецца жыхарка Магілёва.
З гэтай праблемай яна звярталася з заяўкай у 115.бел і ва Упраўленне капітальнага будаўніцтва, але адказ яе здзівіў. Ва УКБ заявілі, што названы ўчастак не ўваходзіць у іх зону адказнасці, і параілі звярнуцца да іншага падрадчыка.
А ў адказе на заяўку ў 115 паведамілі, што выязджалі з камісіяй на месца, але не ўбачылі там дэфектаў — «работы выкананы ў поўным аб’ёме», сказана ў акце абследавання тратуара.
Жанчына спадзяецца, што пасля агалоскі праблемы ў «забытага» кавалачка тратуара ўсё ж знойдзецца гаспадар і пешаходная зона будзе добраўпарадкавана цалкам.
У сетцы кожны ваш клік пакідае след, які могуць выкарыстоўваць супраць вас. Не дазваляйце ператвараць вашыя інтарэсы ў крымінальныя справы. Уключайце BGlobal VPN — будзьце нябачныя для старонніх вачэй.
Спасылка на падключэнне BGlobal VPN – тут
Чытайце таксама: «Гэта нейкі жах». Магілёвец паказаў, як Дэбра падчас ліўняў ператвараецца ў «горную раку» і размывае дарогу
Жыхары Магілёва пералічылі іншыя месцы з такой жа праблемай
У каментарыях жыхары Магілёва пералічылі іншыя месцы з такой жа праблемай:
- «Такі кавалачак ёсць на нашым Юбілейным, па вуліцы Каралёва».
- «На другім баку, дзе кальцо, такая ж фігня».
- «Такія «работы» паўсюль па горадзе. Рэканструкцыю дарог рабілі па Пушкінскім праспекце. Асноўнае зрабілі, а астатняе нейкія ханыгі ляпілі. Газонаў не стала, люкі праваліліся».
- «Недаробкі пакінулі на Шмідта, каля павароту на Святое пакінулі 100 метраў дарогі».
Некаторыя называюць гэта класічным распілам бюджэту: «Затое не забыліся ў канцы красавіка на Міронава паставіць слупкі і нанесці разметку, а ў чэрвені пачалі перакладваць асфальт. Піляць бюджэт».
Чытайце таксама: У Магілёве мяняюць «згнілыя» парэнчы на мастах праз Дубровенку. Усталяванне новых выклікае пытанні
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: