дзіцячая пляцоўка на прыдамавой тэрыторыі

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку «неабыякавая» жыхарка зрабіла агароджу на дзіцячай пляцоўцы

06.11.2025 13:52 Дзіцячая пляцоўка ў Слуцку. Источник фото

Случчане заўважылі, што на нядаўна ўзведзенай дзіцячай пляцоўцы з’явілася агароджваючая стужка. Як высветлілася, камунальшчыкі тут ні пры чым.
Читайте BGmedia в:

Случчане, што жывуць на вул. Леніна, заўважылі дзіўную сітуацыю ў іх мясцовасці. На дзіцячай пляцоўцы, якую толькі нядаўна ўзвялі, з’явілася агароджваючая стужка. Хаця здавалася, што пляцоўка ўжо была гатовая для выкарыстання.

Чытайце таксама: Пенсионеры выступают против строительства детского сада в Бресте. Депутат-силовик назвал их жертвами манипуляций

У мясцовых чатах мясцовыя жыхары пачалі спрачацца, у чым можа быць праблема. Напачатку яны падумалі, што стужку маглі павесіць супрацоўнікі камунальных службаў праз тое, што пляцоўка магла быць не да канца зробленая. Потым высвятлілася, што камунальшчыкі тут не прычым.

Стужку павесіла жыхарка суседняга дома, пенсіянерка, якой не спадабалася, дзе менавіта ўзвялі пляцоўку. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў рэгіянальнай газеце «Слуцкі край».

ограждающая лента на детской площадке
Агароджваючая стужка на дзіцячай пляцоўцы. Фота мясцовай жыхаркі

Як распавядаюць мясцовыя, апантанасць жанчыны дайшла да таго, што яна з самай раніцы сядзела на лаўцы і сачыла, каб ніхто з дзяцей не падышоў да турнікоў ці не пачаў гуляць на новай пляцоўцы. Дзеці таксама сутыкнуліся з агрэсіяй з боку іншых пенсіянерак, і ў выніку баяліся нават блізка падысці да гэтага месца.

Людзі тэлефанавалі ў ЖКГ, каб прыбраць гэтую стужку. Але ў выніку гэта зрабіла адна з жыхарак дома, бо на яе меркаванне, «ім давялося б доўга чакаць». Але і гэта не адбылося без перашкодаў. Стужку доўгі час не давалі сарваць пенсіянеры, якія актыўна назіралі за пляцоўкай. Паводле словаў мясцовых, яны нават скаардынаваліся паміж сабой і завязалі на стужцы вузлы, каб яе было складана прыбраць.

Як знайсці ўправу на «злых пенсіянераў»

Для многіх жыхароў сітуацыя выглядае не проста дзіўна, а абсурдна. У каментарах людзі прапануюць розныя спосабы «вырашыць праблему са злымі пенсіянеркамі»:

  • «Тут не міліцыю, а хуткую трэба выклікаць — разам з санітарамі».
  • «Давайце ўвечары збярэмся ўсім чатам і самі з усім разбярэмся».
  • «Выкликайце МНС на бабулек!».

Цяпер на дзіцячай пляцоўцы агароджы ўжо няма. Цікава, што камунальшчыкі далі афіцыйны адказ са спазненнем — яны паабяцалі зняць стужку, якой на той момант ужо даўно не было.

Чытайце таксама: «Як жа я памылілася»: жыхарка Наваполацка распавяла пра хамства гінеколага ў дзяржаўнай клініцы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: