З надыходам моцных маразоў у розных рэгіёнах Беларусі пачалі абмярзаць воданапорныя вежы. Вада, якая прасочвалася праз шчыліны або сцякала па металічных канструкцыях, імгненна замярзала і ўтварала масіўныя ледзяныя нарасты. У выніку звычайныя тэхнічныя аб’екты ператварыліся ў сапраўдныя ледзяныя скульптуры — з глыбамі лёду, падобнымі да айсбергаў.
Чытайце таксама: Беларусь VS Скандинавия: как работает общественный транспорт у нас и рядом с полярным кругом
Менавіта такое параўнанне і далі ім беларусы. У сацсетках з’явіліся фота і відэа, дзе вежы выглядаюць нібы гіганцкія зімовыя арт-аб’екты. Людзі пачалі спецыяльна ездзіць да іх, каб сфатаграфавацца каля новых «экспанатаў».
Дзе заўважылі «айсбергі»?
«Айсбергі» заўважылі ў некалькіх населеных пунктах: у вёсцы Гарнякі Маладзечанскага раёна, Крупейкі Лоеўскага раёна, Замасцянах Валожынскага раёна, а таксама ў Лепелі Віцебскай вобласці. Аднак найбольшую ўвагу прыцягнула вежа ў Гарняках — яна аказалася пакрытай лёдам мацней за іншыя. Ледзяныя пласты там звісалі вялікімі глыбамі, утвараючы амаль суцэльны панцыр.



Пасля першых публікацый людзі пачалі масава прыязджаць да аб’екта. У Threads карыстальнікі дзяліліся фатаздымкамі, якія хутка разляталіся па стужках. Некаторыя пасты набіралі тысячы ўпадабанняў — адзін з допісаў дзяўчыны атрымаў больш за 3 000 лайкаў.

Трэнд хутка падхапіў і TikTok. Беларусы пачалі здымаць відэа на фоне ледзяных вежаў і рабіць агляды «лакальнай славутасці».
@deaddangelina #minsk #belarus #горняки #водонапорнаябашня ♬ оригинальный звук — 𝕯𝖊𝖆𝖉𝖉𝖆𝖓𝖌𝖊𝖑𝖎𝖓𝖆
@lesia_sipko #горняки #водонапорнаябашня #рек #рекирекомендации #стрим ♬ оригинальный звук — ИДУЩИЙ К РЕКЕ
Цікавая гісторыя адбылася ў Лоеве. Як паведаміла выданне «Флагшток», мясцовая раённая газета вырашыла далучыцца да агульнага трэнду і апублікавала ў сваім Telegram-канале пост пра «нерукатворны экспанат». Аднак праз 27 хвілін пасля публікацыі пост быў выдалены. Афіцыйных тлумачэнняў не з’явілася.

Журналісты «Флагштока» выказалі меркаванне, што прычына магла быць у фатаграфіі: на здымку, акрамя самой вежы, быў бачны разбіты калгасны плот і элементы занядбанага наваколля. На іх думку, менавіта гэта магло стварыць непажаданую «карціну вясковага ўпадку», якую вырашылі не пакідаць у публічнай прасторы.
Тым не менш трэнд працягвае жыць у сацсетках. Ён паказаў, што нават звычайныя тэхнічныя аб’екты могуць нечакана стаць турыстычнай лакацыяй.
Чытайце таксама: У Мінску «пазапланаванае фаер-шоў» на дарозе: правады тралейбусаў загарэліся, узніклі заторы
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: