У кінатэатрах Беларусі транслюецца фільм беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка «Душа абаронцы». Кобрын не стаў выключэннем: там прэм’ера адбылася 12 лютага 2026 года.
Чытайце таксама: «Рускі мір будзе захопліваць усё больш прасторы»: Вадзім Мажэйка — пра новыя консульствы РФ у рэгіёнах Беларусі
«Гэты фільм пра беларускага салдата, які абараняе мяжу ад сучасных пагрозаў, якія навісаюць на цякучы момант», — расказалі ў TikTok кобрынскаму праўладнаму блогеру Палванычу.
@palvanychСайт города VKOBRINE.BY Кобрин блогер палваныч♬ оригинальный звук — ПалВаныч 🇧🇾
Таксама ў відэа адзначылі, што фільм будзе карысны для падлеткаў і дзяцей, бо пасля яго прагляду «ў людзей узнікаюць глыбокія патрыятычныя пачуцці», а таксама ўдзячнасць да ваенных, «якія нясуць службу, абараняюць нашую краіну, а таксама забяспечваюць мірнае неба над нашай галавой».
Як беларусы ўспрынялі прэм’еру фільма
Аднак не ўсе беларусы ўзрадаваліся прэм’еры «Душы абаронцы». Пад ролікам кобрынскага блогера з’явілася шмат каментароў, у якіх людзі крытыкуюць ідэю фільма. Многія здзівіліся таму, што Рыгор Азаронак цяпер выступае ў ролі рэжысёра, а не телевядоўцы. Хтосьці нібыта ўпершыню пачуў пра такога чалавека.
- «Бюджэтнікам і школьнікам прыгатавацца ісці ў прымусовым парадку. Спачуваю».
- «Калі гэта скончыцца? Усе пагражаюць, а колькі жыву і яшчэ ніхто не напаў».
- «Гэта што за рэжысёр такі?».
- «Чаму пачуцці падзякі да вайскоўцаў? Яны ўсяго толькі выконваюць сваю працу, за якую атрымліваюць вельмі нядрэнны заробак! Такія пачуцці павінны быць да лекараў (жыцці ратуюць кожны дзень!), настаўнікаў, камунальнікаў, кіроўцаў і г. д.!».
- «У бюджэтнікаў і школьнікаў траўма ад фільма будзе на ўсё жыццё».
- «Я думаў, прэм’ера будзе толькі ў «Навінках»».
Таксама вылучыліся рэакцыі беларусаў у Facebook. На анлайн-старонцы віцебскага тэлебачання «Беларусь 4 Віцебск» з’явілася шмат рэакцый на прэм’еру фільма, і большасць з іх — са смехам.

«Еўрарадыё» прааналізавала колькасць набытых квіткоў і заўважыла, што на большасці паказаў шмат месцаў застаюцца нераспраданыя. Ёсць два сеансы на ўвесь Мінск, дзе выкупілі толькі некалькі шэрагаў запар: так робяць пры цэнтралізаваных паходах, калі кіно наведваюць чыноўнікі, студэнты і выйскоўцы.

Чытайце таксама: Расійскіх фільмаў на «Лістападзе» больш за ўсё. Ці ператвараецца кінафестываль у пляцоўку для прапаганды?
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: