БРСМ так и не стал массовым

БРСМ у Віцебскай вобласці: 26% па статыстыцы, 0% па шчырасці

24.09.2025 08:27

У Віцебску заявілі, што ў БРСМ уваходзіць 26% моладзі рэгіёну. Але каментатары прызнаюцца: уступалі толькі пад прымусам.
Читайте BGmedia в:

У Віцебску правялі абласны сход сяброў БРСМ. Там жа прагучала лічба: у «самую масавую» маладзёвую арганізацыю Беларусі ўваходзіць каля 45 тысяч жыхароў рэгіёну, то бок 26%. Нягледзячы на ўсе намаганні «вертыкалі», ідэолагаў, прэсінгу з боку настаўнікаў і адміністрацыі школаў і каледжаў,пагрозы не паступіць у ВНУ і не атрымаць месца ў інтэрнаце БРСМ так і не стаў прывабным для моладзі.

Каментатары смяюцца і жартуюць з гэтай нагоды.

  • «За 11 гадоў школы і яшчэ сем гадоў пасля яе так і не зразумеў – для чаго я ўступаў у БРСМ».
  • «Калі б не было прымусу, было бы пяць тысяч, а не 45».

Ёсць і такія гісторыі:

  • «Два тыдні таму ўступіў у БРСМ толькі для паступлення. Калі б гэта не было вырашальным для паступлення – то застаўся бы піянерам»

Шмат каментатараў згадваюць пра адсутнасць рэальнай карысці ад арганізацыі:

  • «Структура, якая не нясе ніякай карысці, апроч пабораў і запалохваньня нічога не ўмее».

Хтосьці з іроніяй заўважае:

  • «Нічога, прымусяць пад страхам заваліць экзамены».

А вось іншая гісторыя ад школьніка:

  • «Я ўступіў толькі таму, што прымусілі, маўляў, мы тады вас у 10 клас не возьмем, будзеце іншую школу шукаць».

Карыстальнікі дзеліцца асабістым досведам:

  • «Дзяцей прымушаюць уступаць туды, палохаюць, што не паступяць без БРСМ. Я сама была там і ў чым ад яго толк – так і не зразумела».
  • «Я столькі гадоў там была, наогул не зразумела – у чым яе сутнасць. Проста запісалі мяне і ўсё, цішыня».
  • «Мы раней самі дапамагалі пенсіянерам і нам гэта падабалася, мы гэтым не хваліліся. Цяпер прыйшлі да маёй былой настаўніцы і проста папрасілі зрабіць здымак для справаздачы. Фальшывая, бескарысная арганізацыя».

Чытаць таксама: Кринж дня: в Бресте чиновники почти перебили рекорд БРСМ по количеству госфлагов на квадратный метр

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: