Беларуска пад нікам tatanakry распавяла сваю гісторыю ў TikTok. Аднойчы дзяўчына прыехала ў Літву ў госці да сяброўкі. Там яна сустрэла свайго будучага мужа, грамадзяніна Літвы. У Літве яны ажаніліся, і дзяўчына пачала рыхтаваць дакументы для падачы на літоўскі ВНЖ на падставе аб’яднання сям’і. Аднак ёй адмовілі ў ВНЖ і забаранілі ўезд у краіну на два з паловай гады па прачыне «пагроза нацыянальнай бяспецы».
Чытайце таксама: Мексіканец паказаў пусты Мінск ноччу і параўнаў са сваёй краінай. Што яму адказалі?
Як стала вядома з каментароў, паводле словаў дзяўчыны, літоўская міграцыйная служба адмовіла па двух прычынах: мінулае месца працы (рэдактар навінавага партала) і тое, што дзяўчына часта прыязджала ў Беларусь. Паколькі частая прычына адмовы ў ВНЖ — праца ў дзяржаўных медыя, можна зрабіць выснову, што дзяўчына працавала ў дзяржаўным СМІ. Калі ў яе спыталі, дзе менавіта яна працавала і ці не на прапагандысцкія медыя, як «Белта», дзяўчына нічога не адказала.
@tatanakry Всё, что ни делается, всё к лучшему. Хочется в это верить 🥹 #эмиграция #переезд #польша #варшава #видео @artiomak ♬ Фантастика — Мумий Тролль
Аўтарка відэа паведаміла, што падавала скаргу ў Вярхоўны апеляцыйны суд Літвы на адмову ў ВНЖ і выйграла там справу: «Суд абавязаў міграцыйную службу перагледзець рашэнне, але пасля перагляду мне зноў адмовілі. Мы маглі судзіцца і далей, але па-першае, гэта даволі дорага, а па-другое, адвакат настойваў на тым, каб я не ездзіла дадому ў Беларусь. Я вырашыла, што для мяне гэта перабор, тым больш што ў Польшчы на той момант мне ўжо выдалі сталы побыт. Але гэта — беззаконне», — распавядае дзяўчына. З моманту першай апеляцыі да прыняцця міграцыйный службай паўторнага рашэння прайшоў год і два месяцы.
Пазней дзяўчына змагла пераехаць у Польшчу і атрымаць там сталы побыт на дзесяць год на падставе польскіх каранёў. Яна пераехала туды разам з мужам. Аднак цікава тое, што, паводле словаў дзяўчыны, забарона на ўезд у Літву застаецца ў моцы, і яна не можа наведаць радзіму свайго мужа і сустрэцца з яго роднымі.
Чытайце таксама: «Брест на голодный паек?» Что происходит на границе Беларуси с Польшей после объявления о ее закрытии
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: